УП "Гродзенскае ўпраўленне ААТ "Белцеплаізаляцыя" з'яўляецца адным з вядучых пастаўшчыкоў паслуг прамысловай ізаляцыі ў Рэспубліцы Беларусь. Кампанія ажыццяўляе сваю дзейнасць таксама у Расіі і краінах Усходняй Еўропы.
Наша команда прафесіяналаў гатова дапамагчы Вам дасягнуць максімальнай эфектыўнасці пры выкананні цеплаізаляцыйных і іншых спецыялізаваных работ на новых або існуючых аб'ектах.
В УП "ГУ ААТ Белцеплаізаляцыя" назапашаны значны вопыт работы на буйных аб'ектах, асвоены і прымяняюцца сучасныя тэхналогіі пры вытворчасці цеплаізаляцыйных матэрыялаў і выкананні спецыяльных будаўніча-мантажных работ.
Прадпрыемства і яго падраздзяленні супрацоўнічаюць з многімі навукова-даследчымі, праектнымі, будаўнічымі арганізацыямі і прадпрыемствамі будіндустрыі Рэспублікі Беларусь і Расіі.
Мы аднымі з першых у рэспубліцы прымянілі для цеплаізаляцый будаўнічых канструкцый, трубаправодаў і абсталявання высокаэфектыўныя пенапаліурэтанавыя ўцяпляльнікі.
Валодая высокакваліфікаванымі кадрамі рабочых і інжынерна-тэхнічных работнікаў і маючы ўстойлівае фінансава-эканамічнае становішча,
УП "ГУ ААТ Белцеплаізаляцыя" мае неабходныя магчамасці для дальнейшага развіцця, у тым ліку і для
нарошчвання аб'емаў работ і рынкаў збыту прадукцыі.
► СФЕРА ДЗЕЙНАСЦІ
● цеплавая і халадзільная ізаляцыя інжынерных сістем і будаўнічых канструкцый, трубаправодаў і абсталявання;
● антыкаразійныя работы;
● дахавыя работы;
● гідраізаляцыйныя работы;
● дзейнасць па забеспячэнні пажарнай бяспекі будаўнічых канструкцый і паветраводаў,
● цеплавая рэабілітацыя будынкаў і збудаванняў мокрым і сухім спосабам (вентыляваны фасад).
►ГІСТОРЫЯ ПРАДПРЫЕМСТВА
1966 год - створана Гродзенскае будаўніча-мантажнае ўпраўленне трэста «Белцеплаізаляцыя»
1992 год - Гродзенскае будаўніча-мантажнае ўпраўленне пераўтворана ў арэнднае ўпраўленне ў складзе арэнднага прадпрыемства «Белцеплаізаляцыя»
1996 год - Гродзенскае арэнднае ўпраўленне пераўтворана ва ўнітарнае прадпрыемства «Гродзенскае ўпраўленне адкрытага акцыянернага таварыства «Белцеплаізаляцыя»